Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Материалы по популяризации белорусского языка "Тыдзень беларускай мовы"

Дата: 14 октября 2019 в 15:16, Обновлено 31 октября в 11:56

План тэматычнага тыдня

Тэма тыдня: “Беларусь – мая Радзiма”

Мэта: далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе; выхоўваць патрыятычныя пачуццi; пачуццi любовi да роднага краю и гонару за яго; маральныя якасцi беларусаў: дабрыню, спагадлiвасць, працавiтасць, гасцiннасць, сумленнасць;  удасканаленне моўнай кампетэнтнасцi  выхавальнiкаў, стварэнне моўнага асяроддзя для прафесiйных и асобасных зносiн педагагiчных работнiкаў на роднай мове.

Дні

тыдня

Тэма

дня

Тэма

мера-

прыемства

Від дзейнасці

Мэта

Удзельнікі

Адказныя

панядзелак

Сям’я

1.«Я i мая сям’я»

2. «Я люблю сваiх родных»

3. «Кулiнарная скарбонка рэцэптаў беларускай кухнi»

4. «У  нашай сям’i»

5.«Жывыя малюнкi»

6. «Мама, тата, я – спартыуная сям’я»

Складанне сямейнага радаводу

Размова

Флэш – моб (Сумесна з бацькамi)

Разгляданне  фотаздымкаў сямейнага альбома

Гульня – iмправiзацыя

Фiзкультурны вольны час

Паглыбляць веды дзяцей аб iх радаслоўнай, умацоўваць пачуцце гонару за сваю сям’ю; выхоўваць любоў i павагу да бацькоў, дзядоў, прадзедаў

Стымуляваць зносiны

 на беларускай мове; развiваць пазнавальныя и моўныя здольнасцi; заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Фармiраваць сацыяльны вопыт дзяцей, асобасных якасцей. Знаемiць з беларускай кухняй. Абмен рэцэптами памiж бацькамi.

Практыкаваць ва ўжываннi назоў никаў ў памяншальна – ласкальнай форме; развiваць уменне расказваць пра сваю сям’ю.

Фармiраваць уяўленнi аб тым, што кожны член сям’i дома мае свае абавязкi; развiваць уменнi абыгрываць паводзiны людзей.

Фармiраваць навыкi здаровага ладу жыцця; умацоўваць здароўе; паглыбляць эмацыянальныя сувязi ў сям’i; выхоўваць пачуцце салiдарнасцi з бацькамi, гонар за iх.

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы сярэдняй групы

Выхаванцы старэйшай групы i iх бацькi

Выхаванцы сярэдняй групы

Выхаванцы сярэдняй i старэйшай груп

Выхаванцы старэйшай групы i iх бацькi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Кiраўнiк фiзiчнага выхавання, выхавальнiкi

аўторак

                  

Мой горад

1. «У нашым горадзе»

2. «Што я ведаю пра свой горад»

3.«Кафэ «Несцерка»

4.«Наш родны горад – Добруш»

5.«Лінгвістычнае і моўнае развіцце выхаванцаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя»

Складанне плана горада

Гутарка

Сюжэтна – ролевая гульня

Гульня – вiктарына

Тэарытычны семинар

Актывiзываць развiцце знакавай функцыi мыслення дзяцей, развiваць увагу.

Удакладнiць веды дзяцей пра свой горад, растлумачыць паходжанне назвы горада, асобных вулiц.

Фармiраваць сацыяльны вопыт, асобасных якасцей дзiцяцi на аснове яго ўключэння ў сiстэму сацыяльных адносiн у розных жыццевых гульневых сiтуцыях

Фармiраваць у выхаванцаў вобраз нашай Радзимы

Стварэнне ўмоў для ў дасканалення арганiзацыi адукацыйнага працэссу на беларускай мове; укараненне ў педагагiчную практыку IКТ i ЭАР и сучасных адукацыйных тэхналогiй

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы старэйшай i сярэдняй груп

Выхаванцы  сярэдняй групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

серада

Знакамiтыя людзi

беларусi

1.«Славутыя iмены Беларусi»

2.«Адгадай слова»

3. «Скарб» (Паводле З. Бядулi)

4. «Мова родная, пявучая, звонкая»

5. «Шануй сваю мову»

6.«Славутныя сыны Беларусi.  Янка Купала, Якуб Колас»

7.«Творчасць М. Багдановiча»

Гутарка

Развiваючая  гульня (з вершаў Я. Купалы и Я. Коласа)

Тэатральная пастанова

Размова з дзецьмi, чытанне твораў беларускiх пiсьменнiкаў

Конкурс чытальнiкаў вершаў на беларускай мове

Арганiзацыя мiнi – выстаукi  ў кнiжным кутку.

Лiтаратурная вечарына

Пашыраць веды пра вялiких суайчыннiкаў: першадрукар Ф. Скарына, асветница Е. Полацкая; выхоўваць пачуцце гонару за прыналежнасць да роднай краiны, беларускага народа

Далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе.

Працягваць знаемства з тэматычнай разнастайнасцю i жанравымi асаблiвасцямi лiтаратурных твораў; садзейнiчаць далейшаму практычнаму авалоданню мастацка – маўленчай дзейнасцю; iмкнуцца да выразнай перадачы вобраза, самастойна весцi сваю ролю у спектаклi.

Далучаць дзяцей да багацця беларускай лiтаратуры, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе.

Садзейнiчаць далейшаму практычнаму авалоданню мастацка – маўленчай дзейнасцю: чытанне на памяць вершаў.

Падтрымлiваць цiкавасць да творчасцi беларускiх пiсьменнiка ў, выхоўваць павагу да кнiгi.

Выхоўваць павагу да лiтаратурнага скарбу беларусаў.

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы сярэдняй групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы  сярэдняй групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы сярэдняй групы

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

чацвер

Дэкаратыуна – прыкладное мастацтва

1.«Чароўны куфэрак»

2. «Маляваныч i яго каляровы певень»

3.«Упрыгож сукенку хлопцу i спаднiцу дзя ўчынкi»

4.«Маленькi беларус»

5.«Цудоуныя рэчы вакол нас»

6.«Наша Спадчына»

7. «Вучымся размаўляць па-беларуску»

Забава

Фiзкультурны вольны час

Дыдактычная гульня

Моўна – дыдактычная гульня»

Гульня – падарожжа

Квэст-гульня

Круглы стол для бацькоў

Замацоуваць уяўленни аб розных вiдах беларускага фальклору, ма ўленчыя и вакальна – харавыя навыкi; выхоўваць любоў да сваей спадчыны.

Пазнаемiць дзяцей з беларускiмi народнымi гульнямi, выкарыстоў ваючы элементы малявання и апавяданне «Каляровы певень»; развiваць кемлiвасць, памяць, спрыт, выхоўваць вытрымку.

Замацоўваць веданне розных вiдау беларускага арнаменту.

Фармiраваць уменнi апiсваць знешнi выгляд (адзенне), развiваць маўленчыя здольнасцi пры знаемстве з творамi дэкараты ўна – прыкладнога мастацтва.

Фармiраваць у дзяцей лексiчны, граматычны ўзровень мовы. Ужыванне цяжкiх форм знаемых форм (шкарпэтак, панчох i т. д.)

  • Пашырыць веды пра родны край, развіваць слоўнікавы запас, садзейнічаць развіццю ўважлівасці, хуткасці, актыўнасці, адказнасці за свой выбар, выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўства, павагі да саперніка.

Далучаць бацькоў да роднай спадчыны.

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы сярэдняй групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы старэйшай и сярэдняй груп

Выхаванцы старэйшай групы

Выхавальнiкi

Бацькi

Музыкальны кiраўнiк, выхавальнiкi

Кiраўнiк фiзiчнага выхавання, выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

Выхавальнiкi

пятніца

 «Я жыву ў

Беларусi i гэтым ганаруся»

1. «Вяселыя гульнi дзяцей беларуса ў

»

2. «Скарбнiца натхнення»

3. «Дзе жыве родная мова?»

4. «Маё першае слова на роднай мове»

 5. «Жаронцы»

6. «Родная мова – цудоў ная мова»

7. Адкрыцце рубрыкi ў кутке беларускай мовы «Беларускае слоўка»

Фiзкультурны вольны час

Забава

Экскурсiя  ў бiблiятэку

Сумесная дзейнасць бацькой и дзяцей па вырабу плакатау

Iнсцэнироўка беларускай народнай казкi

Iнтэрактыўная гульня для выхавальнiкаў

Рубрыка ў кутке беларускай мовы для выхавальнiкаў i бацькоў

Удасканальваць навыкi хуткага бегу; замацоўваць правiлы знаемых беларускiх гульней; практыкаваць у слуханнi i разуменнi беларускага маўлення; выхоўваць станоўчыя ў заемаадносiны памiж дзяцьмi ў сумеснай гульневай дзейнасцi.

Фармiраваць цiкавасць да фальклору; развiваць патрэбу ў  самастойнай iгры на музычных iнструментах, здольнасць адчуваць эмацыянальную выразнасць рытму и перадаваць яго ў руху, выхоўваць любоў да сваей спадчыны.

Далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе.

Далучаць бацькоў прымаць удзел у сумеснай дзейнасцi з дзецьмi. Фармiраваць каштоўнасныя адносiны да беларускай мовы ў  сям’i.

Фармiраваць уменнi ў дзяцей iмкнуцца да выразнай перадачы вобраза, самастойна и выразна весцi сваю ролю.

Развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, павышаць узровень маўлення на беларускай мове и уменне размаўляць на ей.

Знаемства з цiкавымi, самабытнымi словамi, iх гiсторыей, бытаваннем у роднай мове

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы сярэдняй

групы

Выхаванцы старэйшай групы

Выхаванцы старэйшай и сярэдняй груп

Выхаванцы старэйшай групы

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi i iх бацькi

Кiраўнiк физiчнага выхавання, выхавальнiкi

Музыкальны кiраўнiк, выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Выхавальнiкi

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

Iнтэрактыуная вiктарына для знаўцаў беларускай мовы

“Родная мова, цудоуная мова!”

 Мэты: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, павышаць узровень маулення на беларускай мове і умення размауляць на ей.

 ( Вядучы чытаюце верш У.Дубоука Родная мова, цудоуная мова!”)

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць - не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе і раскат навальніцы,

чую павевы зялёнага бору,

водгулле працы у родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Вядучы: Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы – гэты скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее.
Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
Вядучы. Сёння мы раскрыем скарбонку беларускай мовы. І высветлім, хто з вас лепш за ўсіх ведае яе сакрэты.
 

Педагогi дзеляцца на дзве каманды. 
1 Конкурс «Эрудыт»

За правільны адказ – 1 бал.

У якім годзе ўпершыню святкаваўся Міжнародны дзень роднай мовы?

(У 2000 годзе)

Колькі Колькі літар у беларускім алфавіце?

(32 літары)

У якім годзе пачаў дзейнічаць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"?

(У 2008 годзе)

Гэтая беларуская пісьменніца стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры?

(Святлана Алексіевіч)

Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў.

(Еўфрасіння Полацкая)

Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца?

(Помнік літары "Ў" у Полацку)

2 Конкурс «Апранайся па-беларуску»

Удзельнiкам прапануецца падабраць да карцiнак з адзеннем назвы на беларускай мове.

 За правільны адказ – 1 бал.

Футра – шуба

Кажух – дублёнка

Кашуля – рубашка

Сукенка – платье

Спадніца – юбка

Нагавіцы – штаны

Камізэлька – жилетка

Шкарпэткі – носки

Панчохі –чулки

Аблавуха – шапка-ушанка

Швэдар – свитер

Пантофлі – шлёпанцы

3 Конкурс «Назаві адным словам»


Даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ – 1 бал.

Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання (радыёслухач).

Ружа, рамонак, валошка (кветкі).

Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры ( навасёл).

Фуфайка, спадніца, сукенка (адзенне).

 Збудаванне для захоўвання клубняў бульбы (бульбасховішча).

 Чаравікі, боты, туфлі (абутак).

4 Конкурс «Перакладчыкі»

За правільны адказ – 1 бал.

Черника, обида, одуванчик, движение, неделя, диван, ковер, торговец, тряпка, карандаш, кисточка, расписание, уважение, оттепель, серёжки, цепь, гвоздь, пуговица, воротник, одеяло, потолок, пол, забор, ежевика, клюква.

(Чарніцы, крыўда, дзьмухавец, рух, тыдзень, канапа, дыван, гандляр, ануча, аловак, пэндзаль, расклад, павага, адліга, завушніцы, ланцуг, цвік, гузік, каўнер, коўдра, столь, падлога, плот, ажыны, журавіны)

5 Конкурс «Фразеалагізмы»

Конкурс праводзіцца ў форме аўкцыёну. На “продаж” выстаўлены словы—галава, рука, нага, вуха, зуб. Удзельнікі каманд па чарзе называюць фразеалагізмы з гэтымі словамі. Перамагае той “ пакупнік”, які апошнім называе фразеалагізм з дадзеным словам.

(Абы з рук, волас з галавы не ўпадзе, галаву намыліць, зубы з’есці, палажыць зубы на паліцу, зуб мець, і вухам не вядзе,  на руках насiць,на шырокую нагу, ні ў зуб нагой, ногі выцягнуць, паклаўшы руку на сэрца,  рожкі ды ножкі, рука руку мые, склаўшы рукі, у нагах праўды няма, умыць рукі, чужымі рукамі жар заграбаць)

6 Конкурс «Скорагаворкі»

Кожная каманда атрымлівае канверт са скорагаворкамі. Улічваецца хуткасць, выразнасць, дакладнасць. На падрыхтоўку адводзіцца 2 хвіліны.
За адказ без памылак – 5 балаў, пры нязначнай недакладнасці – 4 балы, калі прачытаў з памылкамі – 3 балы, збіўся – 2 балы, шмат памылак і недакладнасцей – 0 балаў.

Прытупіў пілу Піліп -

Пілаваў паленне з ліп.

Жвавы вожык жыва

Жуку пашыў кажух.

Чорны- чорны грак прысніў:

Ноччу драч драча дражніў.

7 Конкурс « Лепшы чытальнік вершаў пра беларускую мову»

Прачытаць на памяць верш які падрыхтавалі дома. Улічваецца выразнасць, артыстызм, дакладнае веданне зместу. За добры адказ каманда атрымлівае 2 балы.

Журы падводзіць вынікі конкурсаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі.

Вядучы: Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна  мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Таму закончыць  наш турнiр хочацца словамі

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова!  (А.Разанаў)

Круглы стол для бацькоў

«ВУЧЫМСЯ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ»

Мэта: далучаць бацькоў да роднай спадчыны.

Папярэдняя работа: бацькам прапануецца хатняе заданне — падрыхтаваць невялікае выступленне пра Добруш; у куток «Для вас, бацькi» выстаўляюцца загадкі, прыказкі, прымаўкі, рэцэпты беларускіх страў.

1. Выступленне выхавальніка:

Выхавальнік (В.). Добры дзень, паважаныя бацькі! Мы вельмі рады, што вы прыйшлі на нашу сустрэчу, якую мы назвалі «Вучымся размаўляць па-беларуску». На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад дзіцячым садам, але і перад вамі, бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць. Зараз я хачу прадставіць вашай увазе мультымедыя, і вы самі пераканаецеся ў тым, якая мілагучная наша мова ў песнях, як прыгожа гучаць на ёй вершы, якая яна простая і дасціпная ў казках!

Не шанавалі роднай мовы

— Чужая месца заняла.

Ды адрадзіць душу і словы

Нам шанц гісторыя дала.

Усіх адчайна заклікаем На мове роднай размаўляць.

Любіце мову! — заклінаем.

 Яе нам вечна шанаваць.

                                   В. Жуковіч

2. Дамашняе заданне для бацькоў.

 В. Мы прапанавалі вам падрыхтаваць выступленні «Што цікавага я ведаю пра Добруш». Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ведамі. (Выступленні бацькоў.) Дзякуем сем’ям за такія цікавыя звесткі.

3. Цікава ведаць

В. Шматвяковую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Беларускія нацыянальныя стравы вельмі папулярныя ў нашай краіне.

Беларуская кухня багатая стравамі, якія могуць здзівіць гурманаў. Беларус любіць смачна паесці. Другім сваім хлебам беларусы лічаць бульбу.

Бульба практычна не знікае са стала беларусаў ва ўсе поры года. Яе вараць і тушаць, пякуць і запякаюць, фаршыруюць і начыняюць. З  яе гатуюць  супы, салаты, піражкі, хрушчы і яшчэ шмат чаго смачнага. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы.

А цяпер паслухайце некаторыя карысныя парады, якія дапамогуць прыгатаваць бульбу: 

 - Каб бульба, звараная ў лупінах, лягчэй ачышчалася, патрэбна адразу пасля варкі абліць яе халоднай вадой.

- Каб смажаная бульба была хрумсткай, саліць яе патрэбна ў канцы прыгатавання.

- Бульбу лепш варыць у лупінах, у ей больш захоўваецца вітамінаў.

- У варанай бульбе наогул захоўваецца больш вітамінаў, чым у смажанай.

 - Смажаная бульба горш пераварваецца страўнікам.

- Менш губляецца вітаміна С, калі варыць бульбу на пары.

- Каб ачышчаная бульба зварылася хутчэй і стала рассыпчатай, яе патрэбна трымаць пад струменем вельмі халоднай вады.

- Каб цёртая бульба для аладак не пацямнела, уліце ў яе крыху гарачага малака, ці дабаўце нацёртую сырую цыбуліну.

- Калі патрэбна хутка зварыць бульбу, пакладзіце ў ваду лыжку маргарыну.

- Саліць бульбу лепш за 5-10 хвілін да канца варкі,  дзякуючы чаму ў бульбе захаваецца больш мінеральных солей.

- Бульбу  лепш варыць на невялікім агні. Калі агонь вялікі, зверху бульба разварваецца і рассыпаецца, а ўсярэдзіне сырая.

- Адвараная бульба будзе смачнейшай, калі дабавіць у ваду 2-3 долькі часнаку, лаўровы ліст ці крыху кропу.

Якія рэцэпты беларускіх нацыянальных страў вы ведаеце? Падзяліцеся, калі ласка. (бацькі дзеляцца рэцэптамі беларускіх страў)

4. Гульнявая дзейнасць дарослых.

В. А зараз мы з вамі трапім у дзяцінства і крышачку пагуляем. Першая наша гульня мае назву «Куфэрак слоў». У гэтым куфэрку змешчаны карткі, на якіх напісаны словы на рускай і беларускай мовах. Вам трэба дастаць па адной картцы, а потым аб’яднацца ў пары, каб атрымалася «рускае слова — беларускі пераклад».

Гульня  «Дапоўні прыказку». Я кажу першую частку прыказкі, а вы павінны дадаць другую.

Беражы бацькаву капейку... (то і сваю здабудзеш).

Гаспадарлівы ні сцюжы… (ні спёкі не баіцца).

Хто капейкі не беражэ... (той сам рубля не варты).

Не ўмеў шанаваць — … (ідзі жабраваць).

Не штука растраціць... (а штука здабыць).

Дарагая тая хатка... (дзе радзіла мяне матка).

 Адзін раз густа... (а другі — пуста).

 Няма смачней вадзіцы... (як з роднае крыніцы).

Родная зямля мякчэй... (за чужую пярыну).

У чужой старонцы… (не так свеціць сонца).

 Пятая гульня называецца «Што? Дзе? Калі?».

Мы прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў.

 — Што з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай Радзімы? (Лес.)

— Якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашай краіне? (Сасна.)

 — Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых вядомых у свеце? (Белавежская пушча.)

 — Якая жывёла лёгка бегае па топкіх балотах? (Лось.)

— Які разумець выраз «Ваўка ногі кормяць»? (Воўк дабычу даганяе.)

— Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? (Вожык.)

 — Якая расліна ў нас лічыцца каралевай лугоў? (Канюшына.)

— Якая жывёла можа лётаць? (Кажан.)

 — Чаму Беларусь называюць сінявокай? (Шмат рэк і азёр.)

4. Заключнае слова выхавальнiка.

В. Ці спадабалася вам сённяшняя сустрэча? Хацелі б вы зноў сустрэцца за круглым сталом і абмеркаваць іншыя пытанні, што датычацца нашай роднай мовы і навучання ёй дзяцей? Калі так, тады пакіньце свае думкі на паперы і прымацуйце іх вось на гэтае дрэва, якое я прапаную назваць «Хачу ўсё ведаць».

Бацькам прапануецца макет дрэва, на якое яны прымацоўваюць свае пажаданні.

ЛІТАРАТУРА: 1. «Мой родны кут…». Зб. метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: у 2 ч. Ч. 1, 2 / склад. В.В. Мініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2007. 2. Калачова, І.І. Ад добрага кораня — добры парастак / І.І. Калачова. — Мінск: НМЦэнтр, 1999.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.