Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.
Што азначаюць колеры сцяга?
Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.
Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.
Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці.
Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца". Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.
У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.