БЕЛАРУСКІЯ ГУЛЬНІ
“Блін гарыць”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: вяроўка.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.
Гульцы ствараюць круг з вяроўкі, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спіной да круга на адлегласці 3—4 м, гаворыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць (дакрануцца) каго-небудзь з гульцоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца.
Заўвага: лавец не мае права пляміць гульцоў, якія знаходзяцца ў
“Бярозка”
Месца правядзення: спартыуная пляцоўка, лесапарк, луг.
Педагагічнае значэнне: практыкаваць у хадзе па крузе, узгадняючы рух са словамі, развіваць хуткасць, срыт, вынослівасць, рашучасць.
3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка -«бярозка». Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:
Бярозка белая,
Макаўка зялёная.
Летам махнаценькая,
Зімой сучкаваценькая,
Дзе яна стаіць,
Там і шуміць.
Дзяўчынка -«бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае хустачкі, паднімае іх над галавой і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць,
Лісточкамі шуміць,
Грыміць, гудзіць,
Залатым вяночкам звініць, —
імітуе шум лістоў, рух галін — шамаціць сукенкай, махае над галавою хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — «бярозка» абыходзіць карагод і кожнаму кладзе яго хустачку.
Варыянт: «бярозка» раскідвае «лісточкі», дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка заканчваецца, дзеці падымаюць хустачкі, строяць круг.
Заўвага: хустачкі павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-«бярозка» змагла лёгка іх узяць.
“Гарлачык”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Педагагічнае значэнне: практыкаваць у безе, ва ўменні дзейнічаць па сігнале, хутка арыентавацца ў навакольным прасторы, развіваць увагу
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па крузе ходзіць «пакупнік» і спыняецца каля каго-небудзь.
П а к у п н і к. Колькі каштуе гэты гарлачык?
Д з і ц я.
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць —
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця -«гарлачык» паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а «пакупнік» — яму насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца,
“Журавель”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: вяроўка.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту.
Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:
Сякі-такі
Журавель,
Журавель
Не еш маіх канапель, канапель.
Бо я табе, жураўлю, жураўлю,
Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!
Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.
“Мароз”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту.
Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:
Ты халодны, ты марозны,
Ты ў кажусе, ты ў латусе,
А ў цябе красны нос,
Гэта ты — дзед Мароз! —
выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.
Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».
“Шэры кот”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту, хуткасці рэакцыі.
Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
«Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:
К о т. У стозе мышы ёсць?
Д з е ц і. Ёсць!
К о т. Мышы ката баяцца?
Д з е ц і. Не баяцца!
К о т. А я кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!
«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць.
Заўвага: гульцы павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «...разганю ўсіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.
“Прэла-гарэла”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.
Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дык недзе і села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме!
Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.
крузе.
“Гуж”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.
Два ўдзельнікі становяцца ў круг, астатнія — па-за ім. Адзін з гульцоў, што стаяць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж», той выбягае з круга і пачынае лавіць астатніх. Усе ўцякаюць, а «гуж» ловіць іх. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг і замяняе лаўца.
Калі на працягу 3 хвілін «гуж» нікога не зловіць, на дапамогу яму прыходзіць гулец, які застаўся ў крузе.
“Міхасік”
Месца правядзення: зала, пляцоўка.
Інвентар: абручы дыяметрам да 50 см, (на адно менш, чым гульцоў).
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту.
Абручы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца гульцы. Адзін з гуляючых (вядучы) гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы, танцуючы, рухаюіта па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй «абуць лапці» — заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без «лапцей», выбывае з гульні. Пасля гэтага адзін абруч забіраецца. Гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён і лічыцца пераможцам.
“Церамок”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: мяч, абручы.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю спрытнасці, умення трапна кідаць мяч.
Кожны гулец (акрамя вядучага) малюе сабе маленькі кружок — «церамок» (або кладуць абручы). Вядучы, стоячы ўбаку, падкідае мяч угару. У гэты час усе гуляючыя мяняюцца «церамкамі», пе-рабягаючы з кружка ў кружок. Вядучы ловіць мяч і кідае ў гульца, які не паспеў перабегчы і заняць «церамок». Калі мяч трапіць у яго, вядучы становіцца ў свабодны «церамок», а няспрытны гулец пачынае вадзіць.
Заувага: нельга кідаць мяч у гульца, які паспеў заняць «церамок».
“Конікі”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: гімнастычныя палкі па колькасці гульцоў
Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.
У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг так, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя — «конікі». Гульцы выбіраюць «шпака», які становіцца ў круг, «конікі» — за кругам. «Шпак», скачучы на дзвюх нагах, ловіць «конікаў», якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні «шпака» адбягаюць. Калі «шпак» не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, «конікі» павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены гулец заводзіцца ў круг і робіцца «шпаком».
Новы «шпак» можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе «конікі» павінны перамяшчацца такім жа спосабам. «Конік» лічыцца злоўленым, калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.
Заўвага: «шпак» не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за мяжы пляцоўкі.
“Замарожаныя”
Месца правядзення: пляцоўка.
Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп і напрамак, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз,
Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс,
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
Пасля гэтых слоў гульцы разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой — замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца, расставіць рукі ў бакі і замерці. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.
“Журавель”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: вяроўка.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаець развіццю хуткасці, спрыту.
Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:
Сякі-такі
Журавель,
Журавель
Не еш маіх канапель, канапель.
Бо я табе, жураўлю, жураўлю,
Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!
Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.
“3мяя”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Педагагічнае значэнне: садзейнічаць развіццю спрытнасці, хуткасці
рэакцыі. узгодненасці рухаў, сілы мышцаў рук.
Гульцы строяцца ў калону па аднаму і бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — «змяя», першы ў калоне — «галава», апошні — «хвост».
Па сігнале «галава» павінна злавіць «хвост», які ад яе ўцякае. Гульцы павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону. «Галава», што злавіла «хвост», пераходзіць у канец калоны, і гульня пачынаецца зноў.
Заўвага: тыя, па чыёй віне разарвецца калона, лічацца прайграўшымі і выбываюць з гульні.
“Грушка”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: медальёнчык-грушка. |
Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі бегу з ухіленнем, уменне хутка арыентавацца у навакольнай прасторы.
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца выбраная «грушка». Дзеці ідуць вакол «грушкі» і спяваюць, выконваючы танцавальныя рухі згодна са словамі песні:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе.
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні.
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка,
Ды ў добры час.
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас.
А ўжо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем.
I ад нашай грушкі
Уцякаць будзем.
На словы «ўцякаць будзем» дзеці разбягаюцца, а «грушка» іх ловіць.
“Вожык і мышы”
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка.
Педагагічнае значэнне: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.
Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.
Бяжыць вожык, тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
— Вожык. вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісцях мыш.
«Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Раз, два, тры — хвасты лаві!
«Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай.
“У ката”
Месца правядзення: групавы пакой, пляцоўка на вуліцы.
Педагагічнае значэнне: развіваць здольнасць утрымлівацьраўнавагу,
статычнасць, уменне кіраваць сваім тулавам.
Усе дзеці становяцца ў адзін рад, выбраны лічэннем «кот» становіцца насупраць. Удзельнікі скачуць і крычаць: «Тра-та-та, тра-та-та, не баімся мы ката!» «Кот» робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыйдуцца, «кот» кідаецца да іх. Усе заміраюць. Той, хто зварухнецца, пераходзіць да «ката».
“У мядзвездзя на бару”
Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, лесапарк, луг.
Педагагічнае значэнне: развіваць хуткасць, вынослівасць, рашучасць.
Аднаго з удзельнікуў гульні выбіраюць або прызначаюць «мядзведзем». «Мядзведзь» ходзіцть па сваім «лесе», шукае тых, хто робіць яму шкоду. Дзеці прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:
У мядзведзя на бару
Грыбы, ягады бяру.
Мядзведзь рычыць,
На нас глядзіць.
Песню можна праспяваць некалькі разоў. У гэты час «мядзведзь» выбірае момант, каб кінуцца на дзяцей, бяжыць за імі і стараецца каго-небудзь злавіць. Той, каго зловяць першым, становіцца «мядзведзем». Гульня працягваецца.
Гульня «ГАРЛАЧЫК».
Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.
Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.
Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.
Апісанне гульні.
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць,
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.
ХТО КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».
Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў
Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках, хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: 3—4 снапы.
Апісанне гульні.
Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.
Гульня «ЛЯНОК».
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Задачы: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: хустка для бабулі.
Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:
— Старым бабулькам — воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам — белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі,
Малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.
Гульня «КОШКА I МЫШКА».
Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Матэрыял: маскі кошкі і мышкі
Апісанне гульні.
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.
Гульня «АГАРОДНІК».
Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.
Абсталяванне: не патрабуецца.
Апісанне гульні.
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
—Хто там?
—Агароднік!
—Чаго прыйшоў?
—Рэпу ўзяць!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе не падыдзе,
Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.
Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”.
Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.
Матэрыял: хусцінка або ручнік.
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.
Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад печ, кыш пад печ...
Потым певень пытае:
—А колькі вас ёсць?
—Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—На чым сядзіш?
—На ганачку.
—За што трымаешся?
—За клямачку.
—А што гэта збоку?
—Бочка.
—А што ў бочцы?
—Мёд.
—А каму есці?
—Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу,
тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.
Гульня «КАЛЯДА».
Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў.
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.
Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.
Старэйшы прамаўляе:
Ехала Каляда з Полацка
У маляваным вазочку,
На вароненькім канёчку,
Заехала Каляда...
Старэйшы называе імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя” падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць агадваць. А Каляда гаворыць: Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.
Гульня «КАЗЁЛ».
Узрост::4 – 5, 5 – 6 гадоў.
Задачы: садзейнічаць стварэню добрага настрою, развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: маска казла.
Апісанне гульні:
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.
Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?
Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.
Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?
Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,
Hi ў полі стральцоў.
Толькі баюся старога дзеда.
Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.
Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;
Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні.
Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.
Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.
Апісанне гульні.
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».
Дзеці гавораць спакойна:
Як павадзіўся журавель
Да нашых канапель.
Такі-такі чубаты,
Такі-такі насаты!
Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.
Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»
(даўжынёй 2—3 м).
Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні.
Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.
Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ».
Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Абсталяванне: не патрэбна.
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс.
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.
Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.
Гульня «ЗАІНЬКА».
Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: шапачка зайца.
Апісанне гульні.
Д зеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.
Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».
Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.
Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.
Матэрыял: маска лісы.
Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,
Маніць дзетак каля плетак:
“Ах вы, дзеткі, многа вас”.
Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!
Гульня «ФАРБЫ».
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.
Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.
Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:
—Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
—Хто тут?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
—Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі сіні чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:
—Стук-стук!
—Хто там?
—Несцерка!
—Чаго прыйшоў?
—Па фарбу!
—Па якую?
—Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
— Ёсць белая фарба, бяры яе! Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
"Рыбак з бітком"
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасна-сілавых якасцей, спрытнасці.
Месца правядзення: зала або пляцоўка.
Колькасць удзельнікаў: 11 чалавек (1 вядучы, 10 гуляючых)
Інвентар: "біток" - невялікі мяшочак з пяском, прывязаны да доўгай вяроўкі.
Змест:
гуляючыя выбіраюць вядучага "рыбака" і становяцца ў круг. У цэнтры знаходзіцца рыбак з "бітком". Рыбак невысока над зямлей круціць "біток", паступова павялічваючы хуткасць яе руху. Пры набліжэнні "бітка" гуляючыя павінны пераскокваць цераз яе, бо, калі тая закране іграка, ен выбывае з гульні. Гульня закончваецца, калі ў крузе застанецца адзіны ігрок. Ен становіцца рыбаком і гульню можна пачынаць спачатку. Па меры таго, як частка ігракоў выбывае, круг звужваецца.
ГУЛЬНЯ “ЗАСОЛЫ”
Колькасць учдельнікаў: 15 чалавек (1 вядучы, 14 гуляючых)
Інвентар: вяровачка
Змест: Гуляючыя выбіраюць вядучага "Засола". Усе становяцца ў калону па аднаму, рукі апушчаны. Вядучы ідзе ўздоўж калоны і непрыкметна перадае каму-небудзь у рукі вяровачку.
Ігрок, атрымаўшы вяровачку, бяжыць наперад і імкнецца "засаліць" ею першага ў калоне.
Калі першы ў калоне заўважыць іграка з вяровачкай, ен павінен бегчы з другога боку калоны да яе канца, імкнучыся стаць ззаду апошняга раней, чым яго "засоляць". Той з іх, хто акажацца менш хуткім, становіцца "Засолам", і гульня працягваецца.
Правілы гульні:
- ігракі, якія заўважыць, што вярвачка перададзена, не павінны гаварыць пра гэта іным;
- у калоне ніхто не павінен азірацца;
- калі нехта ў калоне азірнецца, то ен становіцца вядучым.
ГУЛЬНЯ “ПАДСКОКІ”
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Мэта гульні: садзейнічаць фізічнаму развіццю дзяцей.
Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца.
Колькасць удзельнікаў: 8 чалавек (2 вядучыя, 6 гуляючых)
Інвентар: драўляная палка даўжынёй 2м
Змест:
Гуляючыя становяцца ў калону на адлегласці 2м адзін ад аднаго. Два ігракі, трымаючы за канцы палку, становяцца ў пачатку калоны тварам да сваіх таварышаў.
Па чарзе ўдзельнікі гульні падыходзяць да палкі і штуршком дзвюх ног з месца пераскокваюць яе. Той, хто не здолее пераскочыць, з гульні выбывае.
Пераможцам лічыцца апошні, хто застаўся ў гульні (лепшы "падскок").
Правіла гульні: ігрок, пераскокваючы палку, не павінен закрануць яе нагой, інакш ен выбывае.
ГУЛЬНЯ “ГУСІ”
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Мэта гульні: развіваць спрыт і лоўкасць.
«Гусіная матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20—25 м): «Гусі, да дому!». Гусі хорам пытаюцца: «А што дома?» – «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!» – «А што ім рабіць?».
Адказваюць «ваўкі»: «Гусей давіць!», а матка – «Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе да хаты !».
«Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «маткі». Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе.
ГУЛЬНЯ “КАРШУН”
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Мэта гульні: развіваць спрыт і лоўкасць
Існуе нямала варыянтаў гэтай папулярнай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі гульні, хаця аснова ў іх адна. Гульцы стаяць адзін за адным, трымаючыся за пояс папярэдняга. Мэта аднаго, які стаіць насупраць перад гэтым шэрагам, схапіць апошняга.
У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.
- Каршун, каршун, што ты робіш?
- Ямку капаю.
- Нашто табе ямка?
- Каменьчыкі шукаю.
- Нашто табе каменьчыкі?
- Іголачкі вайстрыць.
- Нашто табе іголачкі?
- Мяшочкі шыць.
- Нашто табе мяшочкі?
- Каменьчыкі збіраць.
- Нашто табе каменьчыкі?
- Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
Каршун ловіць качак.
Гульня “Золата (Скута, Кругавы iiнш.)”
Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх — iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). «Адгадчык» павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.
Гульня “Арэхi (Цот цi лiшка?)”
«Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.
Гульня “У мядзведзя на бару”
Узрост: 5 – 6 гадоў.
Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці
Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца
«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецiiмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.
СУЧАСНЫЯ ГУЛЬНІ
Гульня “Мыш”
Пляцоўка: гульня можа праходзіць на вуліцы ці ў памяшканні, якое забяспечвае вольны рух для ўсіх удзельнікаў.
Увага! На пляцоўцы для гульні не павінны знаходзіцца рэчы, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя ўдзельнікаў (крэслы, сталы і інш.).
Падлога мусіць быць чыстай.
Колькасць удзельнікаў: да 20 гульцоў.
Працягласць гульні: 5 хвілінаў.
Апісанне гульні:
У пачатку гульні вядучы па чарзе гаворыць кожнаму з удзельнікаў «на вуха» назву якой-небудзь жывёлы. 4-5 гульцам кажа назвы розных жывёлаў (напрыклад, ліса, мядзведзь і г.д.), а астатнім — называе адну жывёлу (напрыклад, мыш). Назву сваёй жывёлы кожны ўдзельнік мусіць захоўваць у сакрэце ад іншых.
Пасля ўсе ўдзельнікі становяцца ў кола, моцна трымаючы адно аднаго пад рукі, і ўважліва слухаюць вядучага, які пачынае пералічваць назвы разнастайных жывёлаў (пажадана прыгадаць і тых жывёлаў, назвы якіх не даваліся ўдзельнікам). Калі гулец пачуе назву сваёй жывёлы, ён павінен хутка адарваць ногі ад падлогі, павіснуўшы на руках таварышаў, якім, у сваю чаргу, неабходна ўтрымаць яго.
У самы апошні момант вядучы называе тую жывёлу, якая была ў большасці ўдзельнікаў.
Гульня “Шумавая сцяна”
Апісанне гульні:
Гульцы дзеляцца на тры групы, удзельнікі якіх становяцца ў шэрагі паралельна адно аднаму. Адна каманда выконвае ролю «тых, хто загадвае», другая — «шумавой сцяны», а трэцяя — «тых, хто здагадваецца». Пад час гульні ўсе ўдзельнікі павінны паспрабаваць сябе ва ўсіх трох ролях.
Гульня пачынаецца з таго, што каманда «тых, хто загадвае» прыдумвае якое-небудзь слова (словазлучэнне, сказ). Па сігналу вядучага ім неабходна перадаць загаданае «тым, хто здагадваецца». Пры гэтым яны імкнуцца пераадолець «шумавую сцяну», якая знаходзіцца паміж імі і стараецца крычаць як мага грамчэй. Яны гэта будуць рабіць да таго часу, пакуль «тыя, хто здагадваецца» не зразумеюць тое, што загадала першая каманда.
Гульня заканчваецца, калі ўсе ўдзельнікі пабывалі ва ўсіх трох ролях.